Навіны














Горад Муз

Ёсць фестывалі, а ёсць святы. Свята музыкі «Музы Нясвіжа» адбылося сёлета ХХ раз. Гэта той выпадак, калі фестываль здолеў стаць святам — у сэнсе адпрацаванай традыцыі, якая прыжылася ў горадзе. Але гэтая традыцыя хутчэй аднаўлялася: музыка ў Нясвіжы жыла стагоддзямі, напаўняла горад рознымі гукамі ў адпаведнасці з эпохамі. Яна тут стваралася і стварала тую аўру горада, якая вабіць і прыцягвае.

Тады, 20 гадоў таму, ідэя паехаць у маленькі раённы горад Беларусі з праграмай камернага фестывалю, якая да таго ж складалася з твораў беларускіх (!) кампазітараў, падавалася авантурнай. Але ініцыятар і мастацкі кіраўнік «Муз Нясвіжа», народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг быў упэўнены: фестываль сваё возьме.

Таму што культура ў людзях непераможная. Яны, праўда, самі часам гэтага не ўсведамляюць. А ў нейкі момант прачынаюцца. Аднойчы пачутая мелодыя, прынятая ў душу музыка, дзівосныя гукі, якія напаўняюць залу, яднаючы ўсіх, хто ў ёй сабраўся, гарманізуюць прастору і мяняюць жыццё. 20 гадоў з «Музымі Нясвіжа» пакрысе ператваралі горад. На першым фестывалі толькі ўзнікала пытанне: у гарадскім палацы культуры гучаць творы Радзівілаў, а галоўны гістарычны аб’ект Нясвіж тым часам не працуе на айчынную культуру. І вось пакрысе сітуацыя пачала мяняцца. Музы вярнуліся. Вярнулі гораду гісторыю. Напоўнілі жыццём яго і гістарычныя будынкі (ратушу і палац). А цяпер жа і ў іх гучыць музыка!..

Сёлета, напрыклад, у Нясвіжскай гарадской ратушы прагучалі шэдэўры беларускай музыкі для духавых інструментаў, якія прадставілі ансамблі флейтыстаў, трубачоў і кларнетыстаў, што працуюць у складзе Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. Касцёл Божага цела — таксама месца, дзе музыка жыве і напаўняе думкамі пра высокае: тут прагучала праграма «Адвечная музыка пад купалам Нясвіжскай святыні». Яе выканаў струнны аркестр заслужанага калектыву.

Але ці не самая адметная камерная праграма прагучала ў Тэатральнай зале Нясвіжскага палаца — «У гонар нясвіжскіх маэстра». Іх нават два. Адзін — аўтар музыкі першай беларускай оперы «Агатка», кампазітар нямецкага паходжання, які працаваў у Нясвіжы, Ян Голанд (сёлета адзначаецца яго 270-годзе). Але лібрэта гэтай оперы стварыў Мацей Радзівіл па замове гаспадара Караля Радзівіла Пане Каханку. Мацей Радзівіл (пра 265-годдзе якога нагадалі арганізатары свята) і сам быў надзелены музычнымі талентамі, пісаў музыку. Пра ўсё гэта адмыслова ведае шматгадовая вядучая фэсту, доктар мастацтвазнаўства Вольга Дадзіёмава, якая даследуе беларускую музыку. Дзякуючы яе апантанасці ў музычную спадчыну Беларусі вярнуліся шмат якія імёны творцаў, якіх сваімі лічылі іншыя народы, прынамсі, Польшчы і Расіі. Камерны рух, які пайшоў з Нясвіжа ў іншыя гарады, меў магутны асветны кірунак для Беларусі. Пра гэта ішла гаворка падчас творчага дыялогу Вольгі Дадзіёмавай з аўтарам ідэі, народным артыстам Беларусі, лаўрэатам дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Саюзай дзяржавы Міхаілам Фінбергам.

Асветніцва мае аддачу (хоць і не такую хуткую, як хацелася б). Напрыклад, у горадзе існуе заслужаны аматарскі тэатральны калектыў імя Уршулі Радзівіл. Яго спектаклі задаюць творчы і вельмі чалавечы тон усяму святу «Музы Нясвіжа». І далей хочацца ўглядацца ў твары маладых музыкантаў, якія прыязджаюць выступаць, будучы лаўрэатамі прэстыжных міжнародных конкурсаў (адмысловым канцэрце «Беларускія віртуозы ў творчым руху»). Услухвацца ў спевы эстрадных спевакоў, разам з імі «Прыгадваем любімыя матывы» (праграма — гучны акорд на закрыццё).

Марыя АСІПЕНКА 

напісанае застаецца







Кантакты
Адрас рэдакцыі: Юрыдычны адрас:
220013, Мінск,
вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а
Е-mail: lim@zviazda.by

Адрас для карэспандэнцыі:
220013 Мінск, пр. Незалежнасці, 77
Е-mail: lim_new@mail.ru

Адрас у інтэрнэце: www.lim.by

Тэлефоны:
галоўны рэдактар — 292-20-51
намеснік галоўнага
рэдактара — 287-17-98
адказны сакратар — 292-20-51
аддзел крытыкі і бібліяграфіі — 292-56-53
аддзел прозы і паэзіі — 292-56-53
аддзел мастацтва — 292-20-51
аддзел «Кніжны свет» — 292-56-53
бухгалтэрыя — 287-18-14
Тэл./факс — 292-20-51
Выходзіць раз на тыдзень
па пятніцах.

Падпісныя індэксы:
63856 — індывідуальны;
63815 — індывідуальны льготны
для настаўнікаў;
638562 — ведамасны;
63880 — ведамасны льготны.
Пасведчанне аб дзяржаўнай
рэгістрацыі сродку масавай
інфармацыі № 7 ад 10.12.2012,
выдадзенае Міністэрствам
інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Выдавец:
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом “Звязда”».
Дырэктар — галоўны рэдактар
Аляксандр Мікалаевіч КАРЛЮКЕВІЧ
Тэхнічны рэдактар,
камп’ютарная вёрстка:
А. В. Бізункова
Камп’ютарны набор:
Г. Я. Палякова
Стыльрэдактар:
Н. А. Святлова