Навіны














Вуліца ўражанняў

Карнавальнае шэсце і цыркавыя нумары, арыгінальныя перформансы, камедыі дэль-артэ і цуды харэаграфіі. А таксама жывыя статуі, гістарычныя і казачныя персанажы, мімы і акрабаты, кірмаш майстроў дзіўных вырабаў і сувеніраў. Артысты з пяці краін упрыгожылі выходныя сталічных жыхароў парадам тэатральных сцэнак. IV Мінскі форум вулічных тэатраў разгарнуўся на вольным паветры каля Мінскай ратушы, на плошчы Свабоды, напрыканцы минулага тыдня. У раёне пешаходнай зоны працаваў мастацка-асветніцкі праект па стварэнні свайго ўнікальнага калажа-выдання «Зробiм Мастацтва разам!» (ад часопіса «Мастацтва»).

Дзеці — самыя адданая і пастаянная аўдыторыя форуму. Прыходзілі цэлымі сем’ямі, каб паназіраць больш чым за 20 пастаноўкамі самага рознага кшталту і нават паўдзельнічаць у іх. Адна з галоўных «фішак» ад вулічных тэатраў — інтэрактыў, драматычная сцэна без межаў. Форум з’яўляецца сінонімам адкрытай творчасці, пастаяннага руху, пранікнення мастацтва ў звыклае нам гарадское асяроддзе.

Адзін з прынцыпаў мерапрыемства — пастаяннае з’яўленне новых калектываў і форм падачы. У адным месцы сабраліся артысты з Беларусі і Расіі, Польшчы, Малдовы і Германіі. Адкрыўся форум каларытам Даніэля Дэфо, Дантэ Аліг’еры і Мішэля Турнье ў спектаклі «Рабінзанада» эксперыментальнага тэатра Eye з Мінска. Суботні дзень пачаўся з карнавальнага хіт-параду па вуліцах Леніна і Інтэрнацыянальнай. Упершыню форум выйшаў за межы Верхняга горада. Затым — паўгадзінная праграма Белдзяржцырка. Таксама новаўвядзенне.

На працягу двух дзён выступалі мінскія калектывы «Вір», «Чардачны тэатр», «Майстэрня ўражанняў», тэатр лялек, святла і цені «Дом сонца».

Актыўна ўзаемадзейнічалі з аўдыторыяй артысты тэатра «Мусташ», разгарнуўшы імправізаваны працэс стварэння кінастужкі, дзе гледачы таксама былі акцёрамі. Трэба сказаць, з задавальненнем. Харэаграфічнымі мініяцюрамі парадавалі сталічныя тэатры танца [АДЛЮСТРАВАННЕ] і «Альтана».

У ліку рэгіянальных артыстаў вызначыўся Віцебск ― тэатральная студыя «Дом ветру», студыя «Фортачка» і народны маладзёжны тэатр «Кола» з музычнай трагікамедыяй-буф «Змярканне. Гукі. Цені… Чамадан», заснаванай на гратэску і карыкатурах, што стала завяршальным акордам форуму.

З Польшчы з «Бочкай смеху» прыехаў «Teatr na walizkah». Упершыню з Германіі ― «Dulce Compania» з нумарам на хадулях. Ужо ў чацвёрты раз (што вельмі паказальна) наведалі Мінск госці з Санкт-Пецярбурга, творчае аб’яднанне «Карнавальчык» з пастаноўкай «Адважны карась».

Спектаклі форуму атрымаліся далёка не толькі забаўляльныя, але і філасофскія. Напрыклад, рух анёлаў у чорным і белым ад вулічнага тэатра «Туктук!» з Ціраспаля. Яны ж распавялі «Філасофскія казкі пра Вожыка і Медзведзяня».

Галоўным арганізатарам святочнай дзеі выступіў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, партнёрам ― ЗАО «Альфа-Банк».

Мінскі форум вулічных тэатраў праводзіцца з 2013 года і стаў ледзь не адзіным у Беларусі мерапрыемствам, якое ў такім маштабе аб’ядноўвае вулічных творцаў. Яны могуць свабодна выказвацца, здзіўляць, паказваць сваё майстэрства. Хочацца верыць, што практыка вывядзення мастацтва на вуліцы з памяшканняў, дзе ўсё агароджана сценамі, будзе толькі пашырацца, набываючы новых прыхільнікаў.

Марыя ВОЙЦІК

напісанае застаецца







Кантакты
Адрас рэдакцыі: Юрыдычны адрас:
220013, Мінск,
вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а
Е-mail: lim@zviazda.by

Адрас для карэспандэнцыі:
220013 Мінск, пр. Незалежнасці, 77
Е-mail: lim_new@mail.ru

Адрас у інтэрнэце: www.lim.by

Тэлефоны:
галоўны рэдактар — 292-20-51
намеснік галоўнага
рэдактара — 287-17-98
адказны сакратар — 292-20-51
аддзел крытыкі і бібліяграфіі — 292-56-53
аддзел прозы і паэзіі — 292-56-53
аддзел мастацтва — 292-20-51
аддзел «Кніжны свет» — 292-56-53
бухгалтэрыя — 287-18-14
Тэл./факс — 292-20-51
Выходзіць раз на тыдзень
па пятніцах.

Падпісныя індэксы:
63856 — індывідуальны;
63815 — індывідуальны льготны
для настаўнікаў;
638562 — ведамасны;
63880 — ведамасны льготны.
Пасведчанне аб дзяржаўнай
рэгістрацыі сродку масавай
інфармацыі № 7 ад 10.12.2012,
выдадзенае Міністэрствам
інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Выдавец:
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом “Звязда”».
Дырэктар — галоўны рэдактар
Аляксандр Мікалаевіч КАРЛЮКЕВІЧ
Тэхнічны рэдактар,
камп’ютарная вёрстка:
А. В. Бізункова
Камп’ютарны набор:
Г. Я. Палякова
Стыльрэдактар:
Н. А. Святлова