Навіны














Культурны ракурс

Полацк — самы старажытны беларускі горад, а Полацкая зямля — найбольш моцнае княства з усіх, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў IX —XIII стст. Менавіта тут жыў першы беларускі князь Рагвалод з дачкою Рагнедай. Яна, у сваю чаргу, першай прыняла хрысціянства. Тут сваю асветніцкую дзейнасць наладзіла Ефрасіння Полацкая — першая сярод усходніх славян прылічаная да святых. Адсюль родам і першадрукар Францыск Скарына.

Ува ўсім адчуваецца подых стагоддзяў, кліч каранёў! Асабліва — у архітэктуры: самы вытанчаны будынак у Полацку — гэта, мабыць, Сафійскі кафедральны сабор, пабудаваны першапачаткова паміж 1030 — 1060 гг., разбураны ў 1710 г. i адноўлены ў сярэдзіне XVIII ст. у стылі віленскага барока.

Арыгінальны будынак сабора не захаваўся, засталіся толькі фрагменты: рэшткі ніжніх сцен і слупоў, апсід вышынёй каля 11 метраў. Архітэктурнае рашэнне полацкага Сафійскага сабора падобнае з аднайменнымі храмамі Кіева і Ноўгарада. Гэта быў пяцінефный крыжова-купальны храм з княжымі хорамі, з выдзеленай алтарнай часткай у цэнтральнай апсідзе, сінтронам і купалам дыяметрам 5,85 м.

Сучасны Сафійскі сабор — адзін з найбуйнейшых культурных цэнтраў Беларусі. Тут праходзяць богаслужэнні і абрады, ладзяцца экскурсіі, канцэрты і творчыя вечары.

Кацярына ШУГАЕВА


Каб узяць удзел у конкурсе, дасылайце свае фотаздымкі на электронны адрас lim_new@mail.ru з пазнакай «Культурны ракурс» — лепшыя будуць апублікаваныя на старонках газеты!

Галоўныя ўмовы творчага спаборніцтва: цікава і арыгінальна сфатаграфаваць помнік гісторыі і культуры Беларусі (магчыма, на тэрыторыі іншай краіны) ці сфатаграфавацца каля яго. Прымаюцца і работы, зробленыя ў жанры сэлфі.

Рэдакцыя чакае не толькі ўдалага фота, але і лаканічнага, пераканаўчага тлумачэння, чаму менавіта гэты помнік падаецца вам самым значным. А таксама канкрэтных звестак пра аўтара здымка (імя, прозвішча, месца працы альбо вучобы, кантактныя дадзеныя). Аўтар можа даслаць некалькі фота. Пры адборы работ будуць улічвацца не толькі мастацкія якасці здымка, але і яго канцэпцыя, пераканаўчасць тэксту-тлумачэння.

Чакаем вашых фота на працягу ўсяго 2016 года і разлічваем
на нязменную цікавасць да беларускай культуры!

напісанае застаецца







Кантакты
Адрас рэдакцыі: Юрыдычны адрас:
220013, Мінск,
вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а
Е-mail: lim@zviazda.by

Адрас для карэспандэнцыі:
220013 Мінск, пр. Незалежнасці, 77
Е-mail: lim_new@mail.ru

Адрас у інтэрнэце: www.lim.by

Тэлефоны:
галоўны рэдактар — 292-20-51
намеснік галоўнага
рэдактара — 287-17-98
адказны сакратар — 292-20-51
аддзел крытыкі і бібліяграфіі — 292-56-53
аддзел прозы і паэзіі — 292-56-53
аддзел мастацтва — 292-20-51
аддзел «Кніжны свет» — 292-56-53
бухгалтэрыя — 287-18-14
Тэл./факс — 292-20-51
Выходзіць раз на тыдзень
па пятніцах.

Падпісныя індэксы:
63856 — індывідуальны;
63815 — індывідуальны льготны
для настаўнікаў;
638562 — ведамасны;
63880 — ведамасны льготны.
Пасведчанне аб дзяржаўнай
рэгістрацыі сродку масавай
інфармацыі № 7 ад 10.12.2012,
выдадзенае Міністэрствам
інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Выдавец:
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом “Звязда”».
Дырэктар — галоўны рэдактар
Аляксандр Мікалаевіч КАРЛЮКЕВІЧ
Тэхнічны рэдактар,
камп’ютарная вёрстка:
А. В. Бізункова
Камп’ютарны набор:
Г. Я. Палякова
Стыльрэдактар:
Н. А. Святлова